Для вас і тым болей для кожнага госця Вашая кватэра, як і тэатр, безумоўна, пачынаецца з вешалкі. Таму пярдні (або, як таксама кажуць па-беларуску, вітальны) пакой — з’яўляецца пярэдняю часткаю Вашага дому і, апроч месцаў для захавання абутку ды вопрадкі, мусіць быць прадуманы знешні выгляд.

Мы можам прапанаваць Вам размясціць у пярэднім пакоі вашай кватэры шафу, тумбу для абутку, гардэробныя вешалкі.

 

Дзевяць адценьняў шэрага

Калі вы не жадаеце нагружаць кватэру рознымі колерамі, вам на дапамогу ахраматычныя (не каляровыя) колеры. Ахраматычныя колеры – гэта адценьні шэрага ў дыяпазоне ад белага (найбольш яркі ахраматычны колер) да чорнага (найбольш цёмны ахраматычны колер). Асноўная перавага гэтых колераў у тым, што яны цудоўна спалучаецца з любым колерам, які вы потым захочаце ўжыць у дызайне.

Такім чынам, вашай увазе комплекс мэблі пярэдняга пакоя з выкарыстаньнем шэрага колеру: тумба для абутку, кутнія паліцы для дробязі, кораб пад асьвятленьне, пенал для рэчаў і шафа-купэ.

Вы яшчэ не замовілі сабе мэблю ў адным з дзевяці адценьняў шэрага? Да вашых паслух адмысловая палітра і Цесьляры!

 

 

Белая вітальня

Ізноў найпрыгажэйшы белы колер, які любы пакой робіць лягчэйшым і сьвятлейшым )

 

Шматфункцыянальная калідорная шафа

Выкарыстаньне кожнага кубічнага сантыметра – вось задача жыхара кожнай айчыннай кватэры. У гэтай барацьбе “Цесьляры” разам з вамі! Вашай ўвазе шматфункцыянальная калідорная шафа: умяшчальная антрысоля, стэлаж для кніг з нішай пад фасадамі – для верхняй адзежы.

 

 

 

Маленькая вітальня для маленькага пярэдняга пакоя.

 

Прахадны пярэдні пакой

Вешалкі для адзежы, паліцы пад галаўныя ўборы, тумбы для абутку