Утульная ды змяшчальная шафа-купэ дапаможа вам сэканоміць месца ў кватэры, па-новаму разбіць прастору пакоя. Шафа-купэ можа выкарыстоўвацца ў пярэднім пакоі, у спальні або ў залі — ад гэтага, перадусім, залежыць яе праектаванне.

 

 

Мэбля пярэдняга пакоя

У сітуацыі, калі нацяжная столя ўжо нацягнута, а дзьвярныя праходы вузкія – мэбля пярэдняга пакоя патрабуе адмысловых канструктарскіх падыходаў. Вашай увазе мэбля пярэдняга пакоя: шафа-купэ, пенал і закругленыя кутнія паліцы.

 

 

Шафа-купэ з графітавым люстэркам

Чорны колер профіля дзьвярэй стылёва спалучаецца зь белым колерам сьцен, а таксама зь люстэркам “графіт”.

 

 

Гардэробная з адкідным столікам

 

 

Сур’ёзная шафа для сур’ёзных дзецюкоў

 

 

Шафа для круглых сьцен

“Майстры” інжынернай думкі нарабілі круглых сьцен у вашай кватэры? Гэта сумна, але ня падайце духам! Новыя тэхналогіі ІІІ тысячагодзьдзя – гэблік і шліфмашынка – дазваляюць усталяваць мэблю насуперак усім інжынерным перашкодам. Міліметар за міліметрам падтачваюцца дошкі, пакуль яны ня зоймуць сваё дакладнае месца ў куце, а правільней сказаць – у паўколе )

 

 

Гардэробная шматдзетнай сям’і

Як у вашых планах ё пункцік аб народзінах трэцяга – пятага ліцьвіна, трэба наступным праставіць пункт аб замове ў Цесьляроў гардэробнай.

Вашай увазе гардэробная у колеры бэжавы лён: паліцы для едзёжы, абутку, шуфляды для дробнай бялізны і шэрагі труб пад вешалкі.

 

 

 

Гардэробная на дваіх

Калі вы так абрасьлі дабром, што ўзьнікаюць спрэчкі, дзе і чые павінны ляжаць рэчы, раім вам паставіць гардэробную на два шэрагі паліц. Справа – мужавы здабыткі, зьлева – жончыны ці нават наадварот – і ніякіх спрэчак, і поўная гендэрная роўнасьць!

 

 

 

У каго яшчэ ёсьць пытаньне “Прычым тут Пагоня?”

“Пагоня”, яна пры ўсім! Найперш – пры хаце! Дык не пладзі вату – замаўляй “Пагоню” ў хату!

 

 

 

Шафа-перагародка

Калі вы набылі кватэру-студыю, вам не пазьбегнуць вырашэньне праблемы занаваньня прасторы. У такім разе на дапамогу прыходзяць Цесьляры і ставяць шафу-перагародку любой складанасьці. Вашай увазе шафа-купэ, якая аддзяляе пярэдні пакой ад гасьцёўні.

 

 

 

Шафа-купэ з разьбіўкамі са шкла

Вашай увазе шафа-купэ у колеры “дуб палерма сьветлы”, які спалучаецца з лакабельлю. Разбіўкі са шкла надаюць шафе лёгкасьць. Вуглавыя паліцы пазбаўляюць пакой ад пятага кута ))

 

 

 

Шафа-купэ з малюнкам

Самы важны кампанент любой шыфы-купэ – гэта дзьверы, якія і ствараюць атмасфэру пакоя. Пры наяўнасьці жаданьня вы можаце стварыць утульны пакойчык, у якім можна будзе прысесьці на канапу – і глядзець, глядзець, глядзець. Глядзець, канешне, на шафу, адзін з варыянтаў якой мы і прапануем вашай увазе ))

 

 

 

Гардэробная ў закутку

Калі інжынерны геній беларускіх праектоўшчыкаў панэлек выдаў у вашай кватэры які-ніць закуток ці апендыкс, не адчайвайцеся! Умантуйце ў яго гардэробную і скажыце дзякуй айчыннай інжынернай думцы!

Вашае ўвазе гардэробная з некалькімі шэрагамі труб, паліцамі і карзінамі для дробнага адзеньня.

 

 

 

“Пагоня” – ЯНА мая!

Прысьвячаецца ўсім шляхцянкам, якія ня горай за шляхцюкоў змагаліся і працягваюць змагацца за нашую Бацькаўшчыну! Жыве Беларусь!

PS Ты яшчэ не замовіў шафу-купэ, аздобленую патрыятычным малюнкам? Дык ня спі ў шапку!

 

 

 

Камплект мэблі ў пярэдні пакой: вітальня і шафа-купэ.

 

 

 

Белы колер – найпрыгажэйшы колер у сьвеце. Калі вы яшчэ сумняецеся, зацаніце гэтую белую шафу, роўных якой у сваім родзе няма!

Верхняя частка шафы (антрысольныя паліцы) зьмешчаны пад асобнымі фасадамі на раздвіжных міханізмах, што дазваляе не распахваць кожны раз на ўсеагульны агляд рэчы на антрысолі. Таксама: секцыя са стандыртнымі шуфлядамі на жалезных напраўляючых і секцыя з трубою пад вешалкі.

 

 

 

Вітальня і шафа-купэ ў вялікім пярэднім пакоі. Комплексны падыход у вырашэньні мэблярнага пытаньня – і прыгажэй, і эканомней адначасна! Вашай увазе: шафа-купэ з пескаструйным малюнкам кветкі на люстэркавых дзьвярах, а побач – вітальня ў тых жа колерах: дуб малочны і венге цёмны.

 

 

 

Вітальня і шафа-купэ. Камплект мэблі ў пярэдні пакой: вітальня і шафа-купэ.

 

 

 

Два ў адным: шафа-купэ і гардэроб!

Шафа-купэ, яна ж шафа-гардэроб, яна ж шафа-вышыванка! Калі вам трэба расчысьціць кут пакоя, вы можаце смела ставіць вуглавую шафу-гардэроб: шмат месца для вешалак, вялізная антрысольная паліца, змяшчальныя шуфляды. І таксама самыя прыгожыя для вас дзьверы – у строях-вышыванках!

 

 

 

Шафа-вышыванка! Мэбля ў нацыянальным строі? З “Цесьлярамі” – лёгка! Апранайма шафы і кухні ў вышыванкі!

Шафа-вышыванка для вас! Можа быць і ў колеры.

 

 

 

Шафа-купэ з бакавымі закругленымі паліцамі. Дзьверы – шкло лакамат разьбітае на 4 часткі.

 

 

 

“Пагоня” назаўжды!
“Марнасьць з марнасьцяў, і ўсё марнасьць”, – пісаў самы мудры чалавек сьвету – цар Саламон. І яно-та ўсё так. Але каб Саламон дажыў да нашых дзён і ўбачыў такую шэдэўральную “Пагоню”, ён, Саламон, канешне перапісаў бы пачатак сваёй кнігі. “Марнасьць з марнасьцяў, і ўсё марнасьць”, – пачаў бы мудры цар гэтак жа, але тут жа дадаў бы: “Аднак “Пагоня” – яна назаўжды!

 

 

 

Шафа-купэ з глянцавымі дзьвярыма. Калі вы жадеце павялічыць візуальны памер пакоя, можна выкарыстоўваць ня толькі люстэрка, якое ставіць ня ўсю сьцяну вам падаецца пераборам, але і “пластык” – ДСП, заламінаванае дадаткова глянцавым пластыкам.

 

 

 

Ліцьвінская шафа-купэ на чэскія сьцены! 

Калі хто ня ведае, “чэскімі” дамамі назаваюць у Менску дамы, пабудаваныя за саўком, але па чэскіх праектах. Усё б добра, ды толькі ў архівах турмы народаў шчэ ня знойдзены дадзеныя, чаму гэтыя “чэскія” дамы рабіліся з “круглымі” кутамі. У такія куты, як вы разумееце, мэблю ставіць ня тое, што нязручна, а проста немагчыма.

Аднак нашыя майстры гатовы прыйсьці вам на дапамогу і выправіць гэтую саўковую недарэчнасьць, усталяваўшы ў “чэскія” сьцены ліцьвінскую шафу-купэ!

 

 

 

Шафа-купэ на дзьве люстэркавыя дзьверы і з вуглавымі паліцамі.

 

 

Калярова-вясёленькая шафа! Калі вы адчулі, што шэрасьць перапоўніла ваша жыцьцё, замаўляйма шафу ў вясёленькіх колерах! Галоўнае памятаваць наступнае: не спалучаюцца жоўты з чоным/карычневым і зялёны з чырвоным – такі чортаў кактэль негатыўна адбівацца на ранішнім апетыце.

 

 

Шафа-купэ з дахам. Шафа-купэ з адмысловым дахам з-за асаблівасьцяў столі. Утрымлівае паліцы для адзеньня, дзьве шувляды на шарыкавых напраўляючых, трубу для плечыкаў і шырокую антрысольную паліцу. Бакавыя зрэзаныя паліцы змяншаюць кутаватасьць пакоя.

 

 

 

Шафа-купэ “Пагоня”! А цяпер хіт сезона – шафа-купэ з выявай Пагоні! Шафа ўтрымоўвае так неабходныя паліцы і трубу для плечыкаў. Але, што тут гаварыць, з такой шафай і паліц ня трэба: галоўнае – вершнік на кані! Дык не сядзі ў голых сьценах – замаўляйма!

 

 

 

Шафа-ваза – упрыгажэнне вашага пярэдняга пакоя.

 

 

 

Камбінаваная шафа ў нішу на 50 см. Сярэдняя частка – шафа-купэ – мае глыбіню 60 см, што дазваляе зьмясьціць у шафу верхнюю адзежу на вешалцы “пад плечыкі”. Правая частка глыбінёй 50 см – і ўтрымоўвае паліцы для рэчаў. Левая частка таксама 50 см глыбінёй і мае: антрысольную паліцу пад асобнымі фасадамі, “хуткія” вешалкі пад адзежу, і зручную тумбу для абутку і сядзеньня на дарожку ))

Калі вашая ніша ў калідоры мае толькі 50 см і не дазваляе ўсталяваць “класічную” шафу-купэ, скарыстайцеся дызайнерскай думкай гаспадара гэтай кватэры – і ўсталюйце сабе падобную. Індывідуальны дызайн і стылёвы выгляд!