Нягледячы на прымітыўную з першага погляду канструкцыю, да выбару стала для кватэры варта падыйсці з адказнасцю. Стол мусіць мець зручную для вас вышыню, шырыню, мець трывалую крышку, быць абсталяваным неабходнымі шуфлядамі або палічкамі. Бярэм на сябе адказнасць спраектаваць ды прапанаваць вам шыкоўны пісьмовы або кампутарны стол для дома альбо офіса.

 

 

Працоўны стол – перадумова пасьпяховага бізнэсу

Што перш-наперш трэба для таго, каб заснаваць пасьпяховую кампанію? Офіс? Машына? Не і яшчэ раз – не! Працоўны стол – вось з чаго пачынаецца ваш посьпех! І нават калі вы шчэ не зарабілі на офіс, ніхто і нішто не парашкодзіць вам паставіць стол у любым упадабаным вамі месцы горада – няма такога закона! Працоўны стол – перадумова пасьпяховага бізнэсу! Бог і www.facebook.com/cesliary/ вам у дапамогу!

 

 

Офіс кампутаровы

Калі стол гэта месца пастаяннай і самаахвяртай працы, выраб павінен быць трывалы і зручны. Вашай увазе мэбля для кампутаровага офіса. Трывалыя сталы з двайнога ДСП (36мм) з шуфлядамі і тумбаю.

 

 

Стол мары і ён жа стол Мары

Калі доўга марыць, нешта з гэтага можа атрымацца. Як, напрыклад, гэты стол. Стол мары і ён жа стол Мары, з адмысловым “домікам” для дзіцёнка і моцнай сталешніцай, якая вытрымае любыя танцы. Спалучэньне белага колеру і дрэва – адно з найпрыгажэйшых спалучэньняў у сьвеце, адна з прыкметаў густавіанскага стылю. Да яго пасуюць тумбы з шуфлядамі, якія адчыняюцца пры націсканьні на фасад (сістэма push to open).

 

 

Вялікі чорны стол для сур’ёзнага працаўніка
Двайная сталешніца 36 мм і дзьве царгі (умацоўваючыя плянкі: пярэдняя 80мм вышынёй і задняя 450мм) робяць стол трывалым да любых нагрузак. Любых адэкватных нагрузак ))

 

 

Найнадзейнейшы стол – сталешніца і ногі з ДСП 36 мм.

Калі ёсьць неабходнасьць паставіць стол у праём паміж сьценамі, у крамах вы мэблю пад свае памеры не падбярэце. Тады выйсьце толькі адно – зьвяртацца да Цесьляроў! )

 

 

Лепшая прапанова па адсідцы!!

Калі офіс у вас ужо ёсьць, але сесьці вам няма за што, транснацыянальная карпарацыя Цесьляры прапануем вам сесьці за сталы сваёй вытворчасьці. Запомніце: у нашай краіне адны сядзяць за сталамі вытворчасьці by Цесьляры, а іншыя – проста сядзяць. Падумайце і разважце: нашая прапанова – лепшая прапанова па адсідцы ў Беларусі!!

 

 

Пісьмовыя сталы ў дзіцячыя пакоі – галоўная частка мэблі для пасьпяховага навучаньня і натхняльнае працы! Дык замаўляйма!