Секцыі, драўляныя стэлажы, камоды ды антрысолі дапамогуць Вам суарганізваць як дробныя, так і буйныя рэчы. Зробім па вашай задуме кніжныя шафы або палічкі для абутку. Нашаю мэбляю мы гарантуем сучасны дызайн ды надзейнасць бабулінага куфру!

 

Занаваньне пакоя

Назапасіць на трохпакаёвую кватэру ці ўласны дом не заўсёды атрымоўваецца хутка. Але калі вы зрабілі першы крок у гэтым накірунку і зарабілі на адна- ці двухпакаёвую кватэрку, часта узьнікае патрэба занаваньня прасторы – падзела пакоя на дзьве часткі. І, як заўсёды, вам у дапамогу Цесьляры!

Вашай увазе набор мэблі ў колерах шэры попел і графіт. Празрысты “стэлажык” дзеліць пакой на дзьве часткі, на адной зь якіх – ложак, а на другой – у духу мінімалізму тумба пад экран, які вы пасьпелі / не пасьпелі (патрэбнае падкрэсьліць) ўвезьці ў краіну да прыняцьця новых мытных абмежаваньняў.

 

 

Белая горка

Сучасны чалавек ня можа абысьціся без манітора, а сучасны манітор ня можа абысьціся без адпаведнай горкі. Вашай увазе белая горка з распашнымі фасадамі, бакавымі радыюснымі паліцамі і прастораю пад манітор.

 

 

Чорным па беламу стаіць

Спалучэньне чорнага і белага колераў – гэта самае класічнае спалучэньне ў сьвеце, што наступная наша праца таксама пацьвярджае. Вашай увазе чорны кот на белым стэлажы.

Калі кот у вас ужо ёсьць, да класікі вам засталося ўсяго нічога – замовіць стэлаж.

 

Складны столік-стэлажык

Калі вам патрэбна дадатковае працоўнае месца, а прастора кватэры гэтаму жаданьню ня вельмі спрыяе – Цесьляры знойдуць выйсьце! Вашае ўвазе складны стол-стэлаж: лёгкім рухам рукі столік пераўтвараецца ў стэлажык ))

 

Кнігі – гэта нашае ўсё. І захоўваць іх у чысьціні ды прыгажосьці – наш сьвяты абавязак!

Вашай увазе кніжны стэлаж. Як гэта ўжо традыцыйна ў Цесьляроў, стэлаж зроблены з чатырох аўтаномных частак. Ніжнія дзьве – большай глыбіні за верхнія, што дазваляе захоўваць кнігі розных памераў і таксама павялічвае трываласьць усёй канструкцыі.

 

Белы дзіцячы стэлаж
Белы колер зробіць дзіцячы пакой сьвятлейшым. Стэлаж складаецца з чатырох аўтаномных частак, што, пры неабходнасьці, дазваляе скампанаваць яго ў іншай пасьлядоўнасьці ці разьбіць і разьмясьціць у пакоі інакш.

 

Кніжныя тумбы. Калі вашыя кнігі ўсё яшчэ валяюцца па ўсёй хаце – умяшчальныя тумбы чакаюць вас!

 

Разборны стэлаж з чатырох кубікаў. Калі вам няма куды скласьці сабраную крывёю і потам бібліятэку, “Цесьляры” гатовы віпілаваць для вас любых памераў стэлаж і нават яго ўсталяваць ))

 

Шматфункцыянальны кніжны стэлаж: зьнізу – глыбокія паліцы для пасагу, усярэдзіне – ніша пад белсатаўскія навіны, зьверху – паліцы пад сьвяшчэнныя гістарычныя тамы і проста добрую літаратуру.