Да месца, дзе чалавек прымае ды гатуе ежу, варта падыходзіць з усёй адказнасцью і не эканоміць на ўласным камфорце. Мы прапануем Вам якасныя элелементы кухні з бясшкоднага ды трывалага матэрыялу.

Па вашым жаданні можам прадугледзець адмысловуе ўбудаванне пліты, лядоўні, пасудамыечнай машыны. Дапаможам вам выбраць матэрыял ды каляровую гаму такім чынам, каб новая мэбля гарманічна ўпісалася ў вашую кватэру ды не пераставала вас радаваць многія дзесяцігоддзі! 🙂

 

Кухня ў колерах ваніль і цэмент. Ня блытаць з “цэ мент”

Класічнае, бяспройгрышнае спалучэньне сьветлых колераў для кухні: фасады – ваніль, сталешніца – цэмент.

 

Кухня да кавярні

Калі ў вас кавярня свая ёсьць, а кухню вы яшчэ не зрабілі, вам трэба тэрмінова выпраўляцца! Вашай увазе прыемная ванільна-салатавая кухня. У камплекце два радыюсных стала і пенал. Калі грошаў на духаваю шаву і выцяжку пакуль не хапае – гэта таксама не бяда: пад тэхніку пакідаецца патрэбная месца і пры наяўнасьці абсталяваньня, яно вельмі хутка займае свае пазіцыі.

 

 

Лінейная кухня ў цёплым колеры “алябастар”.

 

 

Толькі ў “Цесьляроў” вы можаце замовіць кухню ў спрадвечна беларускім стылі “Хай так”! Жонка вяртаецца пасля выходных у вашай цешчы, заходзіць на кухню і ледзь ня млее: “Што гэта такое?!” – галосіць яна. А вы ёй гэтак з гонарам: “Хай так!”

Лепшая “блюмаўская” фурнітура ў спалучэньні з аднатоннымі колерамі – стылёва і надзейна.