«Цесляры» — гэта людзі адб’яднаныя любоўю да нашага беларускага краю і дошак ДСП (перадусім, вытворчасці фірмаў Крона і Эгер).

«Цесляры» робяць сваю справу якасна, вокамгненна і надзейна: вы яшчэ не паспелі падумаць, а шафа вашай мары ўжо стаіць сабе ўтульненька ў куце хаты і «ў вус ня дзьме».

«Цесляры» з’яўляюцца не апошнімі філантропамі ў нашай краіне. Частку свайго прыбытку мы ахвяруем ініцыятывам, што працуюць на ніве духовага і нацыянальнага Адраджэння Бацькаўшчыны: замаўляючы мэблю ў Цесляроў — вы падтрымліваеце справу Беларушчыны!

І, дзецюкі, самае галоўнае, «Цесляры» працуюць паводле біблейскага прынцыпу: «І ўсё, што робіце, рабіце ад душы, як Госпаду, а не чалавеку» (Каласянам 3:23).