«І ўсё, што робіце, рабіце ад душы, як Госпаду, а не чалавеку»
(Каласянам 3:23)

Мэбля з душою дрэва!

«Цесляры» заўсёды напагатове, каб упрыгожыць Ваш дом якаснай і прыгожай мэбляй. Дык замаўляйма!

Цяслярскія вырабы

Мы акрэсліваем сфераю нашых працаў досыць шырокі фронт паслугаў: ад звычайных шуфлядаў, драўляных скрыняў да маштабовых шафаў-купэ і прадуманых кухняў. Мы бярэмся за амбіцыйную справу зрабіць мэблю вашае мары ды імкнемся прадастаўляць найлепшыя ў горадзе цяслярскія паслугі.

Generic placeholder image

Шафы-купэ

Утульная ды змяшчальная шафа-купэ дапаможа вам сэканоміць месца ў кватэры, па новаму разбіць прастору пакою. «Атрымалася зручна і практычна!» — кажуць нам кліенты.

Падрабязней »

Generic placeholder image

Сталы пісьмовыя

Бярэм на сябе адказнасць спраектаваць ды прапанаваць вам шыкоўны пісьмовы або кампутарны стол для дома альбо офіса.

Падрабязней »

Generic placeholder image

Вітальны пакой

Для вас і тым болей для кожнага госця Вашая кватэра, як і тэатр, безумоўна, пачынаецца з вешалкі.

Падрабязней »

Дзіцячы пакой

Пакой для дзіцяці можа мець некалькі варыянтаў праектавання, у залежнасці ад узросту дзіцёнка ды яго патрэбаў.

Падрабязней »

Кухні

Да месца, дзе чалавек прымае ды гатуе ежу, варта падыходзіць з усёй адказнасцью і не эканоміць на ўласным камфорце. Мы прапануем Вам якасныя элелементы кухні з бясшкоднага ды трывалага матэрыялу.

Падрабязней »

Стэлажы

Драўляныя стэлажы ды антрысолі дапамогуць Вам суарганізваць як дробныя, так і буйныя рэчы. Зробім па вашай задуме кніжныя шафы або палічкі для абутку.

Падрабязней »